?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

"Чырвоны агат", 1973

Пасля расправы з фільмам “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” ўваход на “Беларусьфільм” для Караткевіча быў наглуха забіты дошкамі з цвікамі-соткамі. Толькі праз шэсць гадоў сцэнарная калегія рызыкне разгледзець сцэнарый кароткаметражкі “Чырвоны агат”. Малады рэжысёр Аляксандр Полагаў здымаў навелу амаль пад пастаянным наглядам Валодзі, які выязджаў на поўдзень, дзе адбываліся здымкі і кансультаваў увесь працэс.
Сюжэт не складаны, але выснову з яго Караткевіч робіць глыбокую. Дзяўчынка з адпачыванцаў, каб выратаваць свайго хворага дзеда, выпраўляецца да мора ў пошуках чырвонага агату. Таго самага, які, паводле аповедаў мясцовых жыхароў, дапамагае хворым. Пераадольваючы мноства перашкод, яна здабывае агат. І ўсё. Але стваральнікі фільма паказваюць не гераізм дзяўчынкі, а фарміраванне яе характару. І глядач верыць, што менавіта яна стане чалавекам, здольным ахвяраваць сабой дзеля выратавання іншых. Яна заўсёды будзе шукаць і знаходзіць той самы “агат”.
Навела “Чырвоны агат” дала назву ўсяму кінаальманаху. А самым перспектыўным сталася тое, што здымаў яе аператар Юрый Марухін. Тут яны не толькі пасябравалі з Караткевічам, але і знайшлі адзін у адным роднасныя душы. Шмат пазней, калі Марухін будзе здымаць фільмы як рэжысёр, ён назаўсёды захавае ўлюбёнасць у літаратуру Караткевіча. Таго ўжо не будзе сярод нас, а Марухін раз за разам, год за годам будзе “прабіваць” пастаноўку напісаных Валодзем сцэнарыяў.
http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=1359

http://rapidshare.com/files/290282585/AGAT.part01.rar
http://rapidshare.com/files/290296918/AGAT.part02.rar
http://rapidshare.com/files/290306511/AGAT.part03.rar
http://rapidshare.com/files/290313796/AGAT.part04.rar
http://rapidshare.com/files/290323054/AGAT.part05.rar
http://rapidshare.com/files/290334049/AGAT.part06.rar
http://rapidshare.com/files/290370819/AGAT.part07.rar
http://rapidshare.com/files/290669884/AGAT.part08.rar
http://rapidshare.com/files/290674402/AGAT.part09.rar

http://www.torrent.by/torrents-details.php?id=6146
http://filmiki.arjlover.net/info/krasnyj.agat.avi.html