November 10th, 2010

невядомы беларускі кінадакументаліст Караткевіч (4)

1966, Жнівень, 4 - верасень, 19
У складзе здымачнай групы "Беларусьфільма" наведаў многія мясціны Беларусі (Заслаўе, Залессе, Гудагай, Расолы, Міхалішкі, Варняны, Мала-Мажэйкава, Гародня, Свіслач, Сынковічы, Слонім, Ружаны, Брэст, Камянец, Мінск, Наваградак, Валеўка, Туганавічы, Нясвіж, Рагачоў, Гомель, Магілёў, Віцебск, Полацк і інш.), Вільнюс, Маскву, дзе здымаўся кароткаметражны дакументальны фільм "Памяць каменя". (Запісная кніжка.)

Спачатку быў зроблены фільм для Беларусі, потым яго пераагучылі дзеля паказу ў астатнім СССР. "Наш" не захаваўся; апошняя расейскамоўная копія ў жудасным стане: каляровая стужка ператварылася ў чырвона-бурачную. Цікава, што ў тытрах пазначана "ПАМЯТЬ", а не "ПАМЯТЬ КАМНЯ",

Столькі крыжоў, колькі ў гэтай стужцы, я не бачыў ні ў водным фільме савецкага часу...

Фільм ужо быў рэстаўраваны, у клюбе этнографаў нават адбыліся першыя прагляды, калі раптам адбыўся цуд: аднекуль прыцягнулі магнітафонную стужку з запісам гуку беларускага варыянту фільма. Мо, Бог, ці хто там, й на самой справе ёсьць?

Што высьветлілася:
1. Пры перакладзе адбыліся значныя цэнзарскія скарачэньні. Фактычна быў выкраслены сэнс.
2. Цалкам верагодна, што не ўсе кадры патрапілі ў "саюзны" варыянт, бо беларускі гук адмыслова не налягае на "рускае" відэа (шмат працы пайшло каб выправіць, але пытаньні засталіся).
3. Твор палегчылі ва ўсіх сэнсах...

Фільм шыракафарматны, пажадана глядзець на вялікім экране. Нічым не абгрунтоўваючы, прапаную разглядать гэную стужку як частку ня вельмі хрысьціянскай трылёгіі:

памяць дрэва ("Сведкі вечнасці")
памяць вады ("Будзь шчаслівай, рака...")
"Памяць каменя".

Тытры я пакуль не аднавіў. Хто пажадае гэта зрабіць - зьвяртайцеся.